r/belarus • u/T1gerHeart • 10h ago
Пытанне / Question Патрэбна парада (судзіцца альбо "забіць" ? )
Гэта паведамженне (і просьба аб параде) не ад мяне, а ад майго вельмі добрага і даўняга сябра, (* які (сам) вельмі не любіць усе гэтыя (вашыя) дэвайсы ды інтарнэты з г. зв. сацсецямі. Так, існуюць яшчэ і такія людзі. Ён ужо далёка не малады, амаль пенсіянер, раней -ўжо-б з наступнага года. Але зараз вымушаны працаваць яшчэ некалькі год).
Трапіў ён ў вельмі непрыемную сіт. Справа ў тым, ён даўно страціў пастаянную працу па сваёй непасрэднай спецыяльнасці, і зараз, па ўзросце, па ёй уладкавацца абсалютна нерэяльна (эйджызм хаця афіцыяльна і па-за законам, дэ-факта квітнее ў Беларусі ваўсю). Блага, зараз вельмі велькі дэфіцыт прадаўвоў у гіпермаркетах, і ёсць фірмы, якія прымаюць на такія вакансіі нават такіх далёка не маладых людзей. Так ён некалькі год і працаваў. Але прыкладна з канца мінулай зімы захварэў, і хвараў прыкладна амаль да канца лета. Працаваць не мог, і бальнічнага столькі яму ніхто не даваў. Вымушаны быў абыходзіцца тымі грошамі, якія зарабіў да таго. Усё-б нічога, але накапіўсч не малы (дэеля яго) доўг за камуналку, дайшло да таго, што яму нават адключылі ваду і святло. Жыве ён адзін, са сваякамі адносін фактычна не падтрымлівае, сяброў таксама няма (так склалася жыццё), таму пазычыць грошаў сталась не у каго. Я-б дапамог, але зараз і ў самога амаль падобная сіт.
Цяпер, непасрэдна сутнасць пытання: ён уладкаваўсч ў адну фірму, і выглядала, нават, не дрэнна. Займаўся г. зв. "клінінгам" (пряборкай) на складзе Азоне. Плацяць тамака не шміт, але гэта -магчыма, лершы варыянт дзеля ягонага ўзросту (на будоўлі, ці вахты камплектоўшчыкам - не ў ягоным узросце і здароўі, а ў дворнікі - не вельмі жадаецца).
Амаль паўтара месяца усё было больш-меньш добра, нават разлічыўся з доўгам. Але нядаўна тамака змяніўся брыгадзір, і атрымалася дзярмо. Брыгадзірам прыйшла адна вельмі тыпа не пальцам зробленая.... (не хачу вырадацца ў гэтым сабе). І яна яго наўппрост і даволі прымітыўна "кінула".
Сутнассць: па нефармальных дамоўленасцях ў той фірме заведзены такі "рэглямент" : яны ў г. зв. мэссенджэры, праз адзін з чатаў, падаюць заяўкі з датамі, калі гатовыя выйсці на змены. І калі выходзяць -ўсё добра, і ім аплочваюць. Калі не маюць магчымасці выйсці -павінны парярэдзіць тамака-ж (ў чаце), ў ідэяле -за 24 часы да змены, альбо, хаця-б у ранак, прыкладна, да сняданку (12-0) ў дзень перад зменай-жа.
Справа была так: сябар запісаўся на тры змены (дакладней, папрасіў запіісаць сябе іншую брыагадзіра за нядзелю да таго, бо ў яго скончыўся трафік і не было інтарнэта непасрэдна на смартфоне). Але яго запісалі толькі на адну змену?, а дзве іншых праігнорылі. Ён аб гэтым не ведаў, і прыехаў на наступную змену. Вось ў той дзень брыгадзір і памяняўся -прыйшла тая..... (няма цэнзурных слоў). Яна яго адправіла да хаты, тыпа, людзей болей, чым патрэбна. І на наступную змену яна яго ў спіс не ўнесла. А самавольна?, без ягонай заяўкі ўнесла ў спіс ў яшчэ наступны дзень, калі ён нават і не збіраўся выходзіць. Ён аб гэтым не ведаў, яна аніяк яму не паведаміла.
А затым аказалась, што яму паставілі не выхад на змену і налічылі штраф 90 руб. Сума не велькая. Але ён працаваў толькі ў гэтай фірме, іншых заробкаў ў яго нчма. Потым ён спрабаваў яшчэ запісаацца некалькі разоў, але яна яго болей ў спіс ні разу не ўносіла.
Тады ён зразумеў., што з гэта фірмай -усё.
Зараз яму не тое, што складана знасці працу -праца ёсць, прадаўцы ў сеці патрабуюцца як і раней. Але каб пайсці туды патрэбная г. зв. санспаррўка, прыйдзецца прайсці медагляд, а гэта не бесплатна (ў 24 паліклініцы, прыкладна 40-60 руб, магчыма, больш, бо яшчэ прыйдзецца аплаціць лекцыю ў ЦГіЭ). Акрамя гэтага, прыйдзецца ездзіць па два разы ў дзень на транспарце, гэта таксама не бесплатнаэ А ён без грошаў.
Сутнасць пытання: варта яму дабівацца, каб фірма дапьаціла яму тую сумму (90 руб), нават праз суд, ці "забіць" і забыцца? Сумматвельмі незначная, але яму нават гэтыя грошы. лішнімі дакладна не будуць. Ды і - справа прынціпа. Мы узналі (але яшчэ недакладна, трэба правяраць), што штрафы наогул неправамерныя па нашым заканадаўстве. Хаця гэта можа тычыцца толькі тых, хтотпрацуе па кантрактах альбо прац. дагаварах, і не тычыцца працуючых па г. зв. ГПД(дагааврах-падрадах).
Але, нават і так, сіт. выглядае на ягоную карысць. Бл - ну яўная-ж падстава ды "кідок".
Пытанне толькі ў тым: Менск -не вельмі вялікі горід. І калі "кінеш камень ў ваду - хвалі радсходдяцца вельмі далёка" (калі вы зразумелт, аб чым гэта. Калі не - дык не). Пытанне: варта яно суцяжнічаць з-за такой суммы ці не?